Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Не толькі ўбраць, але і захаваць ураджай – РАНС праводзіць рэйды

03.09.2020
З апошнімі дзянькамі лета падышла да канца і ўборачная кампанія. Аднак ураджай важна не толькі сабраць, але і захаваць.

З мэтай прафілактыкі надзвычайных сі    туацый работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага райвыканкама праводзяць рэйды. У адзін з іх адправілася карэспандэнт «Слуцкага краю».

– Асаблівую ўвагу падчас рэйдаў мы надаём наяўнасці і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, камплектаванню пажарных шчытоў, наяўнасці вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння, падрыхтоўцы па праграме ПТМ (пажарна-тэхнічнага мінімуму) працаўнікоў, якія задзейнічаны на ўборцы ўраджаю, іх навыкам карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, – адзначыў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага РАНС Ілья Давідовіч (на здымку).

На КЗСе ААТ «Вясейскі Пакроў» на першы погляд усё было ў парадку, супрацьпажарны шчыт абсталяваны ўсім неабходным, у наяўнасці два спраўных вогнетушыцеля, але вось пра ПТМ работнікі не маюць уяўлення.

– Калі ў вас, не дай бог, адбылося ўзгаранне электраправодкі, які будзе ваш алгарытм дзеянняў? – пытаў у аднаго з работнікаў зернесушыльнага комплексу інспектар РАНС.

Не зусім кампетэнтнымі былі адказы работнікаў на пытанні па правілах пажарнай бяспекі.

У філіяле «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» КЗС таксама ў дастатковай меры ўкамплектаваны сродкамі пажаратушэння, работнікі ведаюць алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый. Аднак талонаў аб праходжанні ПТМ у іх таксама няма.

Выклікала пытанне інспектара, як уладкавана месца захоўвання сена і саломы.

– Склады грубых кармоў на тэрыторыі вытворча-гаспадарчага комплексу неабходна размяшчаць на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, якая на адлегласці 15 метраў павінна быць узарана паласой шырынёй не менш за 3 метры, – адзначыў Ілья Давідовіч. – Асобныя сцірды таксама павінны мець ахоўныя палосы на адлегласці 5 метраў ад іх размяшчэння. Тут жа, як мы бачым, узворванне не праводзілася зусім.

Веданне і захаванне элементарных правілаў пажарнай бяспекі дапамогуць пазбегнуць узгаранняў і значнай шкоды для гаспадаркі.

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения