Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Безопасность / Безопасность

Каб паездкі ў таксі былі бяспечнымі

19.07.2020
У філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за пяць месяцаў бягучага года паступіла 203 скаргі на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі (за 2019 год – 60 скаргаў і зваротаў), паведаміў намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці Андрэй ЯКШЭВІЧ.

Найбольшая колькасць парушэнняў – у афармленні аўтамабіляў-таксі,  як унутраным так і знешнім, ад візітных картак вадзіцеля да плафонаў і жоўтых палос. Па ч. 5 артыкула 18.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 0,5 да 4 базавых велічынь аштрафавана 198 чалавек на 2 737 рублёў. Далей ідуць скаргі на адмову ў выдачы квіткоў пасля паездкі за наяўны разлік, правоз пасажыраў без таксометра ці без яго ўключэння – па артыкуле 18.33 КоАП ад 2 да 5 базавых велічынь сёлета  ўжо аштрафавана 145 чалавек на 7 938 рублёў.

За адсутнасць дзяржаўнага тэхнічнага агляду ў  аўтамабіляў-таксі  (трэба праходзіць адзін раз у 6 месяцаў) прадугледжана адказнасць па артыкуле 18.24 КоАП ад 4 да 6 базавых велічынь – аштрафавана 112 чалавек на 12 285 рублёў.

За адсутнасць у перавозчыкаў таксі страхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі (прадугледжана адказнасць для індывідуальнага прадпрымальніка па артыкуле 11.65 КоАП ад 2 да 150 б.в., для юрыдычных асоб – ад 10 да 300 б.в.) і неабгрунтаваныя адмовы ў перавозцы пасажыраў  за 2020 аштрафавана 100 чалавек на 21 870 рублёў.

Выяўляюцца выпадкі правозу пасажыраў па завышаным тарыфе і грубасць у адносінах да пасажыраў таксі.

Па ўсіх фактах, якія выкладзены ў зваротах,  праведзены праверкі, пры выяўленні парушэнняў вінаватыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Адказы заяўнікам, а таксама паведамленні і перанакіраванні ў выпадку, калі пытанні не адносяцца да кампетэнцыі Транспартнай інспекцыі, даюцца ва ўстаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» парадку.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения