Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / К 80-летию освобождения Беларуси

Васьмі случчанам ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручылі юбілейныя медалі і падарункі. Дапоўнена

17.06.2019
Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручаюць юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і падарункі.

Набліжаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні адметнай даты праходзіць ушанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых партызан і падпольшчыкаў, вязняў канцлагераў, працаўнікоў тылу. Ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў падпалкоўнік Ігар Вітальевіч Галь разам з прадстаўніком Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў Георгіем Сцяпанавічам Раманюком наведаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Лідзію Васільеўну Лемеш, Аляксея Міхайлавіча Чарнышова, Аркадзія Яфімавіча Саковіча, Леаніда Сцяпанавіча Быкава, Мікалая Мікалаевіча Пасюка, Антона Трафімавіча Пенязя, Алену Аляксандраўну Хмялёву, Міхаіла Іванавіча Ясінскага. 

Ваенны камісар уручыў ветэранам юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», ад раённай арганізацыі ветэранаў яны атрымалі падарункі – яркія пледы. Госці павіншавалі ветэранаў з надыходзячым святам, падзякавалі за ўклад у Перамогу, зычылі здароўя і дабрабыту.

Уручэнне падарункаў праводзіцца ў рамках акцыі Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў «Павіншуем ветэрана», прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падарункі набыты Беларускай рэспубліканскай арганізацыяй ветэранаў. 

Юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» будуць уручаны на Случчыне больш за 90 ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і былым вязням канцлагераў.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.







К списку записей раздела